ТАКСІКО́ЗЫ ЦЯЖА́РНАСЦІ,
паталагічныя станы, што ўзнікаюць пры цяжарнасці і ўскладняюць яе цячэнне. Адрозніваюць Т.ц. раннія і познія. Раннія адзначаюцца ў першыя 12 тыдняў цяжарнасці (дрэннае самаадчуванне, моташнасць, ірвота, зрэдку слінацячэнне). Познія Т.ц. бываюць пасля 28 тыдняў цяжарнасці з выражанымі сасудзістымі парушэннямі — ацёкі (вадзянка цяжарных), гіпертанія, расстройствы функцыі нырак (нефрапатыя) і
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)